- жалеззе
- жалеззе, -я, н., зб.
разм.
Железный хлам, лом.Вознік тым часам яшчэ раз узлез на печ, адсунуў пустую скрынку з-пад яец, мяшок з нейкім жалеззем, бляшаную трубу, кійкі, усё, што там ляжала, абмацаў усе куткі, - няма! Гарэцкі. Ні па дварах, ні па прысадах яе (вуліцу) не пазнаеш, і прайсці нельга з-за рознага жалеззя, каменняў, бітай цэглы, астылых галавешак, з-за ям, варонак і глыбокіх каляін. Кулакоўскі. Тут цёмна, жалеззе з усіх бакоў, зверху цісне да шпал, камення, хоча прыдушыць, але затое няма людзей, таўкатнечы. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.